1 снежня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Леаніда Васільевіча Сімончыка (1950), доктара фізіка-матэматычных навук
Леанід Васільевіч Сімончык нарадзіўся 1 снежня 1950 г. у в. Манькавічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Столінскую сярэднюю школу № 1 з сярэбраным медалём (1968).
15 чэрвеня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Шылы (1950), вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі
Іван Мікалаевіч Шыла нарадзіўся 15 чэрвеня 1950 г. у в. Ямнае Стружскага сельсавета Столінскага раёна Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. У 1967–1972 гг. — студэнт матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
22 мая 2026 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Піліпчука (1926–1996), доктара медыцынскіх навук
Мікалай Сцяпанавіч Піліпчук нарадзіўся 22 мая 1926 г. на хутары Зеляціна надалёка ад в. Вулька-Арая Лунінецкага павета Палескага ваяводства ў сялянскай сям’і. Хутар цяпер не існуе, а вёска Вулька-Арая ў Відзіборскім сельсавеце Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1939 г. было 525 жыхароў.
10 лютага 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Марыі Пятроўны Жыгалавай (1951), літаратуразнаўца, доктара педагагічных навук, члена Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі
Марыя Пятроўна Жыгалава нарадзілася 10 лютага 1951 г. у в. Збураж Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З 1969 г. працавала ў Збуражскай сярэдняй школе старшай піянерважатай, настаўніцай. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна (1973) больш за 20 гадоў працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры, нямецкай мовы ў школах Маларыцкага раёна. У Арэхаўскай СШ стварыла школьны музей імя А. С. Пушкіна.
17 мая 2025 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Волчака (1955), спецыяліста ў галіне гідралогіі сушы, водных рэсурсаў, гідрахіміі, доктара геаграфічных навук
Аляксандр Аляксандравіч Волчак нарадзіўся 17 мая 1955 г. у в. Сачковічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і служачых. У 1972 г. закончыў СШ № 5 г. Кобрына. З 1972 г. па 1973 г. працаваў слесарам на Кобрынскім ільнозаводзе.
22 кастрычніка 2025 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Аляксеевіча Пушкарэвіча (1890–1942), філолага-славіста, літаратуразнаўца
Канстанцін Аляксеевіч Пушкарэвіч нарадзіўся 22 кастрычніка 1890 г. у в. Пясчатка Палавецкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна, адстаўнога унтэр-афіцэра. З васьмі гадоў жыў у дзядзькі, земскага фельчара. Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, з чацвёртага класа існаваў на ўласныя заробкі рэпетытара, атрымліваў за поспехі ў рускай мове стыпендыю імя В. П. Астрагорскага. Удзельнічаў у працы Гродзенскага гуртка беларускай моладзі.
1 студзеня 2025 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Казакевіча (1955), вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара тэхнічных навук, прафесара
Пётр Пятровіч Казакевіч нарадзіўся 1 студзеня 1955 г. у в. Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Пётр Пракопавіч Казакевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, у 1948–1976 гг. узначальваў мясцовы калгас «Светлы шлях».
16 лістапада 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Семенюка (1940–2018), філосафа, палітолага, доктара філасофскіх навук (1990), прафесара (1993)
Уладзімір Андрэевіч Семянюк нарадзіўся 16 лістапада 1940 г. у в. Залессе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі былі простыя сяляне, працавалі ў калгасе імя А В. Суворава. У сям’і было трое сыноў, усе змаглі атрымаць добрую адукацыю, заняць высокае становішча ў грамадстве. Старэйшы Пётр стаў вайскоўцам, сярэдні Мікалай быў галоўным аграномам у калгасе, Уладзімір, малодшы з братоў, стаў прафесарам філасофіі. Сястра Марыя працавала настаўніцай у Залескай сярэдняй школе.
24 верасня 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладзіміравіча Цагельніка (1954), доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара
Уладзімір Уладзіміравіч Цагельнік нарадзіўся 24 верасня 1954 г. у в. Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Варацэвіцкую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём у 1972 г. У тым жа годзе паступіў на механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1977 г. Працаваў інжынерам-праграмістам у Інстытуце матэматыкі АН БССР.
24 жніўня 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Іванавіча Брыгадзіна (1949–2021), доктара гістарычных навук, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь
Пётр Іванавіч Брыгадзін нарадзіўся 24 жніўня 1949 г. у в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы ў 1966 г. паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1971 г. Затым два гады служыў у Савецкай арміі ў Брэсце, быў камандзірам узвода, сакратаром камітэта камсамола палка.